16 год праваабарончай арганізацыі «Вясна»

|

– Перш за ўсё, гэта калектыў аднадумцаў. Іх ад’ядноўваюць не адно-два тактычныя пытанні, а цэлы шэраг стратэгічных праблем – правы чалавека, справядлівасць, беларускасць, незалежнасць дзяржавы, дэмакратыя, патрыятызм, прага памагчы несправядліва пакрыўджаным, беларускія і еўрапейскія духоўныя і культурныя каштоўнасці, філасоўскія каштоўнасці і дасягненні той вялікай цывілізацыі, якую стварыў на планеце Зямля апантанны справядлівасцю чалавек.

 

«Вясна» – гэта не толькі паплечнікі, але яшчэ і сябры. «Вясна» – гэта арганізацыя, якая за 16-ць год паказала сваю працаздольнасць і вернасць абранаму шляху і сваім ідэалам.

 

– Якая галоўная задача зараз стаіць перад «Вясною»?

– Як і раней, калі арганізацыя стваралася, – бараніць справядлівасць.