Віншаванні гісторыку Ігару Трусаву

З днём народзін яго віншуюць гарадзенскія гісторыкі і краязнаўцы.

 

Андрэй Вашкевіч жадае «дачакацца Ігару, калі ў горадзе рэалізуюць горадабудаўнічую мару яго жыцця».

 

Віктар Саяпін кажа: «Як раз сёння мы сустракаемся з ім са студэнтамі кафедры турызма ўніверсітэту імя Янкі Купалы. А ў дзень народзін жадаю яму моцнага здароўя, творчага натхнення. Каб цешыў нас, гарадзенцаў, новымі выданнямі, каб заставаўся гонарам краязнаўцаў Гродна надалей».

Рэдакцыя «Твайго Стыля» далучаеца да віншаванняў і зычыць плённай працы і творчых поспехаў.