![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000021468.jpg)
На Аўгустоўскім канале ўчора патануў “Мерсэдэс”
Шасцёра сяброў на двух аўто напярэдадні прыехалі адпачыць на Аўгустоўскі канал, піша http://tomin.by.
Уладальнік адной з машын, “Мерсэдэса” 2003 года выпуску, застаўся начаваць у машыне, якую паставіў на грунтовай дарозе паралельна каналу.
Незразумелым чынам пад раніцу 6 мая аўтамабіль з’ехаў у ваду.
Кіроўца паспеў выбрацца з машыны і даплыў да берага.
Пакуль прыбылі выратавальнікі, “Мерсэдэс” цалкам апынуўся пад вадой і візуальна вызначыць яго месцазнаходжанне аказалася немагчыма.
Вадалазы знайшлі перакуленае аўто на шасціметровай глыбіні ў 10 метрах ад берагу.
Машыну выцягнулі выратавальнікі, скарыстаўшыся лябёдкай.
Паводле http://tomin.by