Безбар’ернае асяроддзе ў камунікацыі і прасторы – дыскусія ў Гродне

У Гродне, як і ў любым горадзе любой краіны, жывуць людзі з разнастайнымі фізічнымі асаблівасцямі.

 

Як часта іх можна бачыць на вуліцах і ў крамах, на працы і ў школе, тэатрах і кіно?

У якія асяродкі і супольнасці могуць уключацца гродзенцы з абмежаванымі магчымасцямі?

Дзе могуць вучыцца, працаваць і адпачываць людзі ў любым стане здароўя?

 

Не заўжды даступнасць такіх месцаў вымяраецца ступенню выкананасці дзяржаўнай праграмы “Безбар’ернае асяроддзе”.

Як пераадолець цяжкасці і стэрэатыпы ў камунікацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі і без іх?  Хто зруйнуе бар’еры паміж намі?

 

 

Гаворка пра гэта пойдзе на дыскусійнай пляцоўцы, да ўдзелу ў якой запрошаны людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі і апекуны, сябры “Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў”, “Гродзенскага дзіцячага хоспіса”, ініцыятыўнай групы “Крок насустрач”, эксперты “Офіса па правах людзей з інваліднасцю”, журналісты.

 

 

Хрысціна Марчук, каардынатар дыскусійнай пляцоўкі:

–          Тэма актуальная, балючая.

Усім вядома, што безбар’ернага асяроддзя ў нас фактычна няма: пандусаў, ліфтаў, аўтобусаў, інфраструктуры, прыстасаванай  для людзей з фізічнымі абмежаваннямі.

Ці вялікі выбар месцаў працы для гэтых людзей?

 

Вырашэнне гэтых пытанняў перадусім залежыць ад дзяржавы, бізнеса, а што мы, звычайныя людзі?

 

Я пачала думаць, размаўляць з экспертамі і зразумела, што ад звычайных людзей таксама шмат залежыць, каб людзі з фізічнымі абмежаваннямі адчувалі сябе камфортна.

Вельмі важна, каб кожны з нас ведаў, чым мы можам быць карыснымі адзін аднаму.

 

 

Падчас мерапрыемства можна будзе даведацца пра інтэграцыйныя гурткі, курсы, месцы працы і вучобы ў Гродне, дзе могуць праводзіць час і самарэалізоўвацца людзі з рознымі фізічнымі асаблівасцямі.

 

Мадэратар дыскусіі – эксперт “Офіса па правах людзей з інваліднасцю” Галіна Крот.

Мерапрыемства адкрыта для ўсіх зацікаўленых.

 

Ахвотныя паўдзельнічаць могуць заяўляцца па адрасе [email protected] альбо па тэлефоне 8029 7843221.

 

Дыскусійная пляцоўка ладзіцць 10 мая па адрасе: вул.Будзёнага, 48а-100.

Пачатак у 18 гадзін.

 

Здымак з сайта http://molod.arhcity.ru