У Жупранах падпалілі касцёл

Узгаранне хутка заўважылі мясцовыя жыхары і выклікалі выратавальнікаў.

Полымя патушылі праз 15 хвілін.

 

Агонь паспеў пашкодзіць сцены і перакрыцці прыбудовы, а таксама гаспадарчы інвентар, які там захоўваўся.

Мураваны будынак касцёла і маёмасць не пацярпелі.

 

Паводле папярэдніх звестак прычынай пажара мог стаць падпал.

Вінаватыя шукаюцца.

 

Паводле http://112.by