Гонкі пасля фейерверку
Пазней ён распавёў, што вычытаў у Інтэрнэце, нібыта гродзенскія супрацоўнікі ДАІ не спыняюць матацыклістаў.
Гэтым байкер патлумачыў тое, што не спыніўся на сігнал інспектара ДАІ на вуліцы Бялуша.
Матацыкл выехаў з Гродна і паімчэў па трасе “Мінск-Гродна”. Гукавую сігналізацыю, сігналы маячкоў патрульных аўтамабіляў ён таксама ігнараваў.
Ужо ў Скідзелі байкер парушаў правілы абгону, манеўравання.
На вуліцы Рабочай паспрабаваў аб’ехаць аўтамабіль ДАІ і ўпаў.
Супакоілі парушальніка толькі наручнікі.
Высветлілася, што 21-гадовы кіроўца цвярозы і мае ўсе неабходныя дакументы.
Цяпер яму пагражае штраф да 10 мільёнаў рублёў і і пазбаўленне правоў кіроўцы да 4 гадоў.
Паводле http://gaigrodno.by