EXTRIM-Аўта шоў у Гродна

У дадзеным клубе праходзіў Рэспубліканскі чэмпіянат па гульні «World Of Tanks», пры падтрымцы Міністэрства абароны РБ. У клубе рэгулярна праходзяць канцэрты зорак эстрады блізкага і далёкага замежжа, а таксама розныя вечарыны і мерапрыемствы. Аўта-шоў будзе праходзіць у дынамічным варыянце, а не ў статычным, як звычайна праходзяць такога роду мерапрыемствы, паведмляе гарадзенскі «Аута часопіс».

 

 Дадзенае шоў ўяўляе сабой свайго роду адборачны тур для ўдзельнікаў. Пасля мерапрыемства пераможцы прымуць удзел у міжнародным аўта-шоў, якое пройдзе ў гэтым жа месцы, у канцы жніўня 2012 года.

 

Запланавана некалькі намінацый: лепшае рэтра аўто, лепшае рэдкае серыйнае аўто, лепшы супер-кар, лепшы цюнінг, лепшы шоў-кар. Ацэнка будзе праводзіцца прафесійным журы. Весці аўта-шоў будзе спецыяльны шоўмен з пяццю асістэнткамі.

 

Асноўная частка мерапрыемства будзе працягвацца каля двух з паловай гадзін. Яна будзе ўключаць у сябе працу з гледачамі, міні-інтэрв’ю, апытанні журы і намінантаў, а таксама шмат іншых цікавых момантаў.

 

Квіткі ў касах «Alhpa Centauri». Тэл.: 8-029-5554153. Кошт квітка 25000 беларускіх рублёў. Пачатак – 13.00.