![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000021740.jpg)
Выстава пра пошукі сябе ў свеце і вызначэнне ў ім свайго месца
Выстава – гэта сумесная праца фотамастакоў: Паўла Аляксеева, Алены Шаліма, Генадзя Алексяёнка, Дар’і Гулідавай, Іны Колабавай, Яна Плятнёва, Алены Хацкевіч, Андрэя Мацуры. Ваўкавыўчане ўпершыню ўдзельнічаюць у такім буйным фотамерапрыемстве.
align=”left” >Тут жа прадстаўленыя і працы Уладзіслава Мігдалёнка, зробленыя ім у розны час, але аб’яднаныя адным месцам – горадам Ваўкавыскам. Уладзіслаў Мігдалёнак – фотажурналіст, які сваімі здымкамі на region4.by і на іншых беларускіх інтэрнэт-старонках праслаўляе свой родны край. Уладзіслаў неаднаразова ўдзельнічаў у шматлікіх конкурсах для рэгіянальных фотажурналістаў.