Міністэрства працы і сацыяльнай абароны выступае за дэкрэтны адпачынак для татаў
Раней такой магчымасці беларускія таты не мелі.
Цяпер адпаведныя артыкулы ў Працоўным кодэксе РБ могуць быць удакладненыя.
Акрамя таго, мамы альбо таты, якія даглядаюць дзіця ва ўзросце да 3 гадоў, змогуць паралельна атрымліваць новыя прафесіі на роўных з беспрацоўнымі.
У бліжэйшы час у Беларусі ўвогуле можа быць перагледжаны механізм разліку выплат на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў.
Як хутка адбудуцца змены невядома, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны чакае рэакцыі Саўміну.
Паводле http://www.interfax.by
Здымак з сайта http://rebenok.by