Тры прэзентацыі ад «Архэ»

«Мы хочам пазнаёміць вас з працамі Уладзіміра Ляхоўскага; з перакладымі кнігі «Балахоўцы» Андрэя Вашкевіча і Андрэя Чарнякевіча; з новым нумарам, які рэдагавала гарадзенка Наталля Сліж». Апроч таго, спадар Валер прадставіў іншыя выдані, што выйшлі ў выдавецтве.

 

align=”left” >Уладзімір Ляхоўскі прадставіў гарадзенцам сваю працу «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх моладзевых арганізацый у 2-й палове XIX – першай трэці XX стагоддзяў»:

– Гэтую працу, я пісаў у Польшчы, дзе знаходзіўся амаль год, меў шмат часу, якога зараз няма. Гэтае выданне навукова-папулярнае, я не хацеў яго абцяжарваць залішняй навуковасцю. Першым штуршком да гэтай працы стала просьба бюлетэня «Супольнасць» яшчэ ў 1999-м годдзе. Яны прасілі напісаць пра моладзевы рух да пачатку Першай сусветнай вайны. Потым я напісаў пра дзейнасць беларускіх моладзевых арганізацый у эміграцыі ў 20-я – 30-я гады.

 

Пра кнігу «Балахоўцы» распавядаюць Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч.


Вашкевіч: «Гэта кніга з вельмі цікавым лёсам, як цікавы і лёс яе аўтара – афіцэра польскай контрразведкі, звязанага з беларускім рухам. Аўтар меў магчымасць паглядзець, што ўяляла армія Балаховіча знутры. Пішучы свае ўспаміны ў другой палове 30-х гадоў, ён «перафарбаваў» гісторыю. Мы вырашылі не пакідаць тэкст Ліса-Блонскага проста так і супрацьставіць яго… самому сабе. Асноўная частка – гэта ўспаміны пра армію Балаховіча і рапарты Ліса-Блонскага польскаму камандаванню ў 1920 гозе, дзе прысутнічаюць узаемавыключальныя рэчы. У 20-я гады ён прочыць звольніць яго з арміі Балаховіча з-за немагчымасці далей глядзець на той гвалт, які пасля сябе пакідала армія Балаховіча».

 

Чарнякевіч: «Гэта не даследванне пра Балаховіча. Проста мы хацелі, каб гэтую кнігу прачытала як мага больш людзей. Мы неяк пачалі размову пра тое, ці былі ў БНР шанцы? Адзіны вузкі перыяд быў звязаны менавіта з Балаховічам. Чаму? Таму што гэты чалавек, адзін з усіх, хто быў у арбіце беларускай палітыкі, меў рэальную сілу. Можна па-рознаму ставіцца да гэтай постаці, але кожная нацыя, якая «канструюе» сваіх герояў, павінна разумець, што разам з іх подзвігамі яна атрымлівае і адваротны бок медалю».

 

Наталля Сліж прадставіла свой тэматычны нумар, які прысвечаны штодзённасці: «Штодзённасць у свеце разумееца, як вельмі шырокі спектр, і таму артыкулы, што тут прадстаўленыя, паказваюць нашых беларусаў ад старажытнасці да сучаснасці ў розных аспектах: ад ежы да ментальнасці».