Дзятлаўскія фельдшары атрымалі ровары і скутары
Летась раённая бальніца атрымала ад гэтай арганізацыі аўтамабіль хуткай дапамогі.
Сёлета – 8 ровараў і 3 скутары.
Іх перадалі працаўнікам фельдшарска-акушэрскіх пунктаў раёна.
Скутары атрымалі загадчыца ФАПу вёскі Пруд Вікторыя Свірына, загадчыца Нарцэвіцкага ФАПу Галіна Ёда, загадчыца ФАПу ў Рудзе-Яворскай Алена Мацкевіч.
У ліку тых, хто атрымаў ровар, – Ганна Кувік, загадчыца ФАПу вёсцы Падвялікае, фельдшар з 37-гадовым стажам працы.
Паводле http://dyatlovo.info