Асушылі ўнікальную сістэму штучных вадаёмаў у Свяцку
У адным з інтэрв’ю журналістам прадстаўнікі санаторыя сказалі, што ў беларускім Вярсалі пабудуюць гасцініцу, рэстаран, кавярню, бар, адновяць кузню, сажалкі, стайні, зоны адпачынку.
Варта меркаваць, што асушэнне азёр і працы, якія там вядуцца, і ёсць пачатак рэканструкцыі помніка архітэктуры.
Яшчэ нядаўна палацава-паркавы комплекс у Свяцку засмучаў станам палаца і радаваў сажалкамі. Ужо некалькі гадоў там жыла пара лебедзяў. Цяпер там працуюць будаўнікі.
Будзем чакаць добрага выніку. Прычал на адной з сажалак ужо паставілі…