Музей – і днём, і ноччу каля Старога замка
Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае сваё стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветную і адукацыйна-выхаваўчую працу.
Ва ўсім свеце таксама адзначаюць «Ноч музеяў». Яна няўмысна прымеркавана да Міжнароднага дня музея і ўпершыню прайшла ў Берліне ў 1997 годзе ды спачатку мела назву «Вясна музеяў». У 2001 годзе ў ёй удзельнічалі ўжо 39 краін, а ў 2005 годзе яна набыла новую назву «Ноч музеяў».
У гэтым годзе, як кажуць расійскія інфармацыйныя ангенствы, кожны 10-ты расіянін правёў гэтую ноч у музеі. Толькі ў Маскве ў акцыі прыняла ўдзел каля 750 тысяч чалавек. У нас усё было трохі больш сціпла. Аднак галоўны музей горада падрыхтаваў праграму, прымеркаваную, як да Міжнароднага дня музеяў, так і да культурніцкай акцыі «Ноч музеяў».
Удзень праграма была бясплатная, ноччу трэбы было заплаціць 35 тысяч беларускіх рублёў за ўваход. Нагадаю, што ва ўсім свеце ў гэты час уваход у музеі бясплатны. Нават па гарадзенскім меркаванням, дзённая праграма была дастаткова сціплай.
Каля Старога замка выступалі прадстаўнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Гарадзенскі Двузуб», а таксама наведвальнікаў забаўлялі гродзенскія лучнікі. На працягу дня можна было бясплатна пастраляць з сапарўдных сярэднявечных лукаў, клапатлівыя лучнікі навучалі жадаючых прамудрасцям сваёй справы.
Падчас гульні «Скандынаўскі карагод»
Трохі далей можна было назіраць паказальныя баі ваяроў ХІІІ стагоддзя. Таксама кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях і навучыцца танцам таго часу ды сфатаграфавацца з рыцарам на памяць.
Усмешка загадкавая, сярэднявечная
Можна прымерыць даспехі
Уваход у музеі ў субботу быў вольны. У сутнасці любы еўрапейскі больш-менш вялікі горад з багатай гісторыяй прапануе такую забаўляльную праграму амаль што на кожныя выходныя.
Фота Янкі Лялевіча