У радавым маёнтку Агінскага ў Залессі ладзіцца валанцёрскі летнік
Вёска Залессе знаходзіцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці (105 км ад Мінска).
У Залессі Міхал Клеафас Агінскі – знакаміты кампазітар і вядомы грамадскі дзеяч 19 стагоддзя – пражыў больш за 20 гадоў. Тут быў напісаны і ўпершыню прагучаў знакаміты паланэз “Развітанне з радзімай”.
Палац Агінскага ў Залессі пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя віленскімі зодчымі, помнік архітэктуры класіцызму.
Арганізатар летніка – Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”.
Для валанцёраў прадугледжана праца па ўборцы на тэрыторыі гістарычных аб’ектаў, па азеляненні, будаўнічыя працы.
Акрамя таго ў праграме летніка – навучальныя трэнінгі і майстар-класы, культурніцкія мерапрыемствы, экскурсіі, турыстычны паходы.
Вольга Хабібуліна, РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”:
– Будзем весці працы па азеляненні паркавай тэрыторыі і непрафесійныя будаўнічыя працы (дапамога будаўнікам). Наш наўпроставы партнёр – мясцовы будтрэст, але сёлета хоча дапамагчы і Смаргонскі райвыканкам.
Летась валанцёры на парку не працавалі. Яны дапамагалі ўзводзіць плот вакол сядзібы, падмалёўвалі сцены, раўнялі падлогу ўнутры сядзібы.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і 3-разовае харчаванне.
Удзельнікі павінны аплаціць абавязковыя ўнёскі ў памеры 200 тысяч рублёў.
Прыезд і ад’езд – за кошт удзельнікаў.
Заяўку на ўдзел неабходна падаць да 15 чэрвеня.
e-mail: [email protected], тэлефон +37529 6818609