Затрыманы гродзенец, які на 35 аўтамабілях надрапаў “GNK”
Невядомы зламыснік “працаваў” у Кастрычніцкім раёне. Ад яго дзеянняў пацярпелі і новыя прэстыжныя іншамаркі і старыя “Жыгулі”.
Вылічылі яго пасля таго, як надпіс “GNK” з’явіўся ў ліфце аднаго з дамоў на вуліцы Хімікаў.
Аказалася, што ўначы нападпітку шкодзіў чужыя аўтамабілі 21-гадовы раней судзімы гродзенец без пэўных заняткаў.
Затрыманы ва ўсім прызнаўся.
Паводле БелаПАН
Здымак http://www.evening-kazan.ru