Шматнацыянальныя мастацкія выставы ў Гродне

|

У прыватнай мастацкай галерэі “Крыга” будзе экспанавацца выстава твораў мастакоў розных нацыянальнасцяў да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.

Вернісаж творчасці беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, літоўцаў, абхазцаў адбудзецца 1 чэрвеня ў 17.30.

Экспазіцыя будзе працаваць да 17 чэрвеня.

 

У Гродзенскай выставачнай зале ў той жа дзень адкрыецца выстава “Гродна-дарог скрыжаванне”. На ёй будуць прадстаўленыя працы ўдзельнікаў міжнароднага мастацкага пленера, прымеркаванага да  фестываля нацыянальных культур.

Адкрыццё ў 17 гадзін.

 

Выява з сайта http://www.stihi.ru