![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000022200.jpg)
На тры дні алкаголь пад забаронай
Піва нельга будзе набыць у цэнтры горада, а таксама ў радыюсе 500 метраў ад месца правядзення мерапрыемстваў фэсту.
Забарона тычыцца прадпрыемстваў, якія будуць весці выяздны гандаль падчас свята.
Абмежаванні дзейнічаюць 1 і 2 чэрвеня з 8 да 24 гадзін і з 8 да 19 гадзін 3 чэрвеня.
Забарона не дзейнічае ў кавярнях, рэстарацыях і іншых аб’ектах грамадскага харчавання, якія знаходзяцца ў 500 метрах ад месца масавых гулянняў.
Здымак http://nnm.ru