Ад 5 чэрвеня ў Гродне пачне цяплець
6 чэрвеня ўначы на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці кароткачасовыя дажджы, воблачна з праясненнямі. Вецер паўночна-заходні 5 – 10 м/с, парывы до 14 м/с, +7…+12.
Днём месцамі кароткачасовыя дажджы, тэмпература паветра +15…+20.
7 чэрвеня ўначы пераважна без ападкаў, +4…+9, вецер няўстойлівы 3-8 м/с, падчас навальніцаў да 14 м/с. Днём пацяплее да 16-21 градусаў цяпла, на большай частцы вобласці кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету” ў пятніцу месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, тэмпература паветра ўначы +4…+9, днём +18…+23.
У суботу ўначы будзе +10…+15, днём +18…+23.
У нядзелю ўначы чакаецца +10…+15º С, днём +19…+24.
Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца да канца тыдня.
У першыя дні чэрвеня паводле інжынера-сіноптыка “Гроднааблгідрамету” Тамары Валаткевіч сярэднесуткавая тэмпература паветра ў Гродне аказалася на 4-8 градусаў ніжэй за звычайную.
За 1-2 чэрвеня з-за працяглых дажджоў пад уплывам цыклона і актыўных атмасферных франтоў, суткавы максімум ападкаў у большасці раёнаў вобласці склаў 15-20 мм.
З 1 да 3 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі вобласці выпала 25-34 мм – адна-паўтары дэкадныя нормы, на поўдні вобласці – 65% ад дэкаднай нормы. У Навагрудку 2 чэрвеня выпаў град дыяметрам да 4 мм.
Здымак http://fotki.yandex.ru