![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000022258.jpg)
Таямнічае пасланне з мінулага на будынку рэстарана «Беласток»
Пад адным з вокнаў будынку з боку стаянкі каля Аблвыканкаму зараз можна дакладна прачытаць прозвішча: «Krerzejewski». Што гэта быў за чалавек? Калі быў зроблены надпіс? Навошта? Адказы на гэтыя пытанні прыйдзецца шукаць прафесійным гісторыкам.
Застаецца спадзявацца, што надпіс будзе захаваны падчас перабудовы, як гэта зазвычай робіцца ў Еўропе. Невядома, ці хавае пад сабой сучасны слой фарбы іншыя надпісы. На дадзены момант прэцэдэнт застаецца для горада фактычна ўнікальным.
Фота будынку – biktyap.livejournal.com
фота надпісу – А.Вашкевіч