![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000022267.jpg)
Выпускнікі развіталіся са школай
Сёлета колькасць выпускнікоў зменьшылася. Апошні званок прагучаў для 1850 адзінаццацікласнікаў – гэта на 450 чалавек меньш у параўнанні з мінулым годам. Атэстат аб базавай адукацыі павінны атрымаць 2900 дзевяцікласнікаў, іх колькасць зменьшылася на 100. Выпускныя экзамены ў школах пачаліся з 1 чэрвеня.
Паводле начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама Сяргея Блажэя, выпускныя балы запланаваныя ў Гродне на 9 чэрвеня. У гэты дзень атэстат пра сярэднюю адукацыю выдатнікам уручыць старшыня гарвыканкаму Барыс Казялкоў.
Неафіцыйныя святкаванні і застоллі дазволена ладзіць толькі ў сценах установаў адукацыі альбо культуры.