![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000022308.jpg)
Эдвард Дзьмухоўскі аштрафаваны на 4,5 мільёны рублёў
Справу разглядалі 6 чэрвеня, але суддзя не вынесла рашэння, паколькі на прадстаўленым міліцыянтамі відэазапісе Дзьмухоўскага не было.
7 чэрвеня суддзя Наталля Козел, зачытваючы рашэнне, спаслалася толькі на сведчанні міліцыянтаў і на гэтай падставе вынесла прысуд.
Несанкцыянаваны пікет супраць увядзення ў школе № 36 з польскай мовай навучання рускамоўных класаў адбыўся ў Гродне 1 чэрвеня. На акцыі затрыманыя каля 20 чалавек. Восем з іх ужо асудзілі. Ігар Банцар атрымаў 13 сутак арышту, астатнія штрафаваныя ад аднаго да пяці мільёнаў.