Міністэрства адукацыі вызначыла спецыяльнасці, тэрмін навучання па якіх зменьшаны

|

Большасць  ВНУ пяройдзе на скарочаныя тэрміны навучання праз год – у 2013/2014 навучальным годзе. Але, напрыклад, навучанне па спецыяльнасцях “Дзяржаўнае кіраванне і права”, “Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”, “Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі” будзе чатырохгадовым ужо з набору гэтага году.

Вучыцца на год меньш з наступнага году давядзецца будучым філолагам, псіхолагам, журналістам, філосафам, тэолагам, эканамістам, эколагам, спецыялістам па кампутарнай бяспецы, судовым экспертам, мытнікам і памежнікам, сацыёлагам, палітолагам, спецыялістам па нанатэхналогіях і нанаматэрыялах у электроніцы, штучнаму інтэлекту, квантавых інфармацыйных сістэмах, інфарматыцы і праграмаванні ды інш.

 

4,5 гады будуць вучыцца спецыялісты па меліярацыі, лесаінжынернай справе, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аграпрамысловага комплекса.

 

Акрамя таго, замест спецыяльнасці “Матэматыка” прапануецца ўвесці  дзьве спецыяльнасці: “Матэматыка” з тэрмінам падрыхтоўкі 4 гады і “Фундаментальная матэматыка” з тэрмінам падрыхтоўкі 6 гадоў, дзе выпускнікі будуць атрымліваць дыплом магістра.

Замест спецыяльнасці “Фізіка” прапануецца ўвесці тры спецыяльнасці: “Фізіка” (4 гады навучання), “Фундаментальная фізіка” (6 гадоў) і “Ядзерная фізіка і тэхналогіі” (6 гадоў). У класіфікатары з’явіцца таксама “Хімія” і “Фундаментальная хімія”, “Механіка” і “Фундаментальная механіка” з аналагічнымі тэрмінамі навучання. Тыя, хто будзе атрымліваць адукацыю 6 гадоў скончаць ВНУ ўжо магістрамі.

 

Паводле http://www.zviazda.by

Здымак  http://ampby.org