Малады Фронт даслаў звароты Казялкову і Латушку

Па выніках кампаніі, са словаў кіраўніка Гарадзенскага МФ, сабрана тры сотні подпісаў, адасланых зараз у гарвыканкам, а таксама ў Міністэрства культуры:

 

– Мы не ставілі перад сабой мэты зараз збіраць тысячы подпісаў, 300 – гэта акурат той неабходны мінімум, які мае засведчыць аб прыхільнасці гарадзенцаў да ідэі ўсталявання помніку. Сярод падпісантаў не толькі прадстаўнікі гарадской інтэлігенцыі – А.Краўцэвіч, А.Астроўскі, але напрыклад і Алег Рудакоў – нядаўні госць нашага гораду, старшыня Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага ў Іркуцку.

 

«Гарадзенская Бібліятэка», якая падтрымала ініцыятыву, узнагародзіла найбольш актыўных удзельнікаў кампаніі кніжкамі па гісторыі горада.

Фота – oko.by