«Нёман» паказаў характар

|

У гісторыі чэмпіянату Беларусі каманды адыгрывалі розніцу ў тры мячы толькі тройчы. Чацвёрты раз на свой рахунак запісаў «Нёман», вярнуўшы гульню з «Мінскам» у нічыйнае рэчышча пасля, здавалася б, безнадзейных 1:4. Аднак па хуткастрэльнасці гэтая спроба па-за канкурэнцыяй: гродзенцы адыграліся за пяць хвілін – з 86-й па 90-ю!

 

Мінск – Нёман – 4:4 (2:1, 2:3). Галы: 1:0 – Ковель (6), 1:1 – Савіцкі (11), 2:1 – Сачыўка (44), 3:1 – Маеўскі (48), 4:1 – Разін (72), 4:2 – Дзенісевіч (85, пенальці), 4:3 – Лявіцкі (87), 4:4 – Варанкоў (89).

 

«Мінск»: Лесько, Бягуноў (Лукашэвіч, 77), Бозга, Астравух (Годвін, 70), Разін, Гігевіч, Васілюк, Сачыўка, Маеўскі, Камара, Ковель (Макась, 81).

«Нёман»: Панкратаў, Раўнейка, Рыбак, Вітус, Весялінаў (Кавалёнак, 60), Дзенісевіч, Ясінскі, Шматко, Савіцкі (Лявіцкі, 70), Варанкоў, Крывабок (Лясюк, 60). Папярэджанні: Гігевіч (44), Маеўскі (49), Камара (88).

 

Сяргей Саладоўнікаў пасля матчу з «Мінскам» прызнаўся, што не ўсе футбалісты не змаглі даказаць сваю здольнасць гуляць у вышэйшай лізе, а таксама выказаў надзею, што пасля падобных паядынкаў гледачоў на трыбунах стане больш.

 

– Хочацца адзначыць, што матч прайшоў ярка. Але мы добра згулялі ў нападзе і дрэнна ў абароне. Нажаль шматлікія футбалісты не змаглі даказаць сваю здольнасць гуляць у вышэйшай лізе. Дзякую заўзятараў за тое, што яны прыйшлі на стадыён. А ў каманды ёсць характар, – сказаў Сяргей Саладоўнікаў.

 

За 2 апошніх афіцыйных матчу «Нёман» здолеў забіць 12 галоў. Вельмі добры вынік. Калі хлопцы будуць працягваць у тым жа духу, мы можам смела прэтэндаваць на медалі. А пакуль «Нёман» займае 7 месца з 12 ачкамi ў актыве. Наступны паядынак гарадзенскі «Нёман» правядзе 15-га чэрвеня на стадыёне ЦСК «Нёман». Матч 14-га тура супраць бабруйскай «Белшыны» пачнецца ў 19:00.

Фота http://champ.by/