Што ў свеце носіць імя Ігната Дамейкі

|

На першых чытаннях навукоўцы і краязнаўцы ўзгадвалі славутага земляка і прысвячалі яму свае выступы. Гучалі расповяды пра творчую і навуковую дзейнасць, пра яго сяброў і супольнае змаганне ў паўстанні 1830 -1831 гадоў. Чытанні адбываюцца амаль што кожны год і навукоўцы штогод знагодзяць новыя і новыя факты з біяграфіі навукоўца.

 

Ігнат Дамейка нарадзіўся ў 1802-м годдзе, у сям’і старшыні Наваградскага земскага суду. У 1822-м годзе Ігнат стаў магістрам філасофіі. У  1834  годзе паступіў у Горную школу (франц.  École des Mines). У  1837  годзе склаў геалягічную, гідраграфічную і гаспадарчую мапы былой  Рэчы Паспалітай. У  1837 годзе прыняў прапанову чылійскага ўраду і падпісаў кантракт на пасаду выкладчыка горнай школы Ля Сэрэна у горадзе Какімба. Гэтая горная школа зараз носіць імя Ігната Дамейкі.

 

Менавіта ў Чылі ён стаў нацыянальным героем праз сваю навуковую дзейнасць — тут ён напісаў больш за 130 працаў. Дзень яго пахавання ў 1889 годзе стаў для Чылі днём нацыянальнай жалобы, а сам ён быў абвешчаны нацыянальным героем.

 

Памяць Дамейкі ўшанавана вельмі моцна і па ўсім свеце: яго імя носіць мінерал, фіялкавая кветка (віёла дамейкона, Viola domeykana)  — новы від адкрыты на поўначы Чылі; малая планета 2784 Domeyko, адкрытая чылійскім астраномам у 1975 годдзе. Апроч гэтага па усяму Чылі нашаму земляку пастаўленыя помнікі, і нават яго імя носіць порт!

 

Цікавым фактам для калекцыянераў з’яўляецца тое, што манеты з яго выявай выдаваліся не толькі нацыянальным банкам Беларусі, але літоўскім і польскімі банкамі. Палякі і літоўцы прысвяцілі Ігнату Дамейку паштовыя маркі.