Лічбавая графіка ад Паўла Амелюсіка

|

Мастакі спрачаліся пра тое, ці калажы аўтара з’яўляюцца мастацтвам, ці гэта нешта ўрбаністычнае.

 

Мастацтва ці не?… Вось у чым пытанне.

align=”” >

Калажы на сцяне


Павал абірае для сваіх твораў назвы і вобразы пад час падарожжаў, працы з яго творамі таксама знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце. Як распавядае сам Павал: «Працы робяцца ў некалькі этапаў. Спачатку здымаецца сама мадэль, потым ідзе апрацоўка на кампутары і з дапамогай высокаякаснага друку вобраз наносіцца на холст».

 

Павал Амелюсік – аўтар”спрычных” прац

 

Першыя выставы майстра адбыліся яшчэ у 2000-м годзе і на дадзены момант Павал – ужо даволі вядомы майстар сярод сябраў Саюза мастакоў.

 

Кілішак на памяць


Выстава ўяўляла таксама невялікі перфоманс: кілішкі для напояў былі падпісаныя назвамі твораў і на любым з іх можна было атрымаць аўтограф мастака, і потым забраць з сабою нібыта яго твор.

 

Каб павітаць аўтара на выставу прыўшлі гарадзенскія мастакі, мэтры і выкладчыкі гарадзенскага ўніверсітэта і вучэльні мастацтваў.

 

Убачыць творы можна да 5-га ліпеня па адрасе – галерэя «У майстра», Гродна, вул. Кірава 8.