«Вечары хрысціянскага дакументальнага кіно» завітаюць у Гродна

|

Падобныя вечары адбудуцца ў Гродне ўпершыню і пройдуць 26–27 чэрвеня ў 18.30 у кінатэатры «Чырвоная зорка». Арганізатарамі з’яўляюцца Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» і курыя Гродзенскай дыяцэзіі.

 

У праграме фестывалю — паказ дакументальных стужак, створаных рэжысёрамі з Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі і ЗША («Промень надзеі», «Дзяўчаты, дзяўчаты», «Хлопец маёй сяброўкі», «Прастадушныя» — 26 чэрвеня; «Прымакі», «Лабірынт», «Божа мой», «Гэта я, Апакаліпсіс» — 27 чэрвеня).

 

Хто вы і што вы цэніце? Пра што думаеце і што любіце? Як выглядае вашае жыццё? Ці шчаслівыя Вы? Усе мы розныя, у кожнага свая гісторыя, свае каштоўнасці, свае мэты, але ўсе мы рана ці позна задумваемся пра вечнае, пра душу і духоўную ежу.

 

Шчыра запрашаем на кінапаказы, якія стануць не проста добрым баўленнем часу, але дапамогуць асэнсаваць некаторыя пытанні асабістага жыцця.

Па пытаннях набыцця білетаў звяртайцеся ў касы кінатэатра.