Хрысціянства ў гісторыі

Больш за сто ўдзельнікаў канферэнцыі, гісторыкаў з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, на працягу двух дзён будуць абмяркоўваць праблему канфесійнай трансфармацыі ў Беларусі ў 16-19 стагоддзях.

У межах канферэнцыі заўтра адбудзецца круглы стол, прысвечаны 170-годдзю Полацкага царкоўнага сабора 1839 г., які ліквідаваў Унію. На ім гаворка пойдзе пра перадгісторыю сабора, яго кананічнасць і рашэнні; культурную спадчыну грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі ў ХІХ–ХХ стст.; гістарычныя артыкулы пра Унію ў «Літоўскіх епархіяльных ведамасцях» і г.д.

У працы круглага стала возьмуць удзел беларускія і польскія даследчыкі, прадстаўнікі праваслаўнага і грэка-каталіцкага духавенства.