![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000022704.jpg)
Навукоўцы вызначылі тэрміны збору ягад у Гродзенскай вобласці
У Брэсцкай і Гомельскай абласцях чарніцы дазволена збіраць ужо з 25 чэрвеня, а ў Віцебскай – з 2 ліпеня.
За брусніцамі гарадзенцы змогуць выпраўляцца з 18 жніўня (жыхары Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей – на 2 дні раней). У Віцебскай вобласці збор гэтай ягады дазволены толькі з 27 жніўня.
Збіраць журавіны ў Гродзенскай вобласці можна з 25 жніўня. У Брэсцкай – з 20 жніўня, Мінскай і Магілёўскай – з 27 жніўня, Віцебскай – з 1 верасня.
Прагнозныя тэрміны пачатку нарыхтоўкі ягад вызначаныя спецыялістамі Інстытута лесу НАН Беларусі зыходзячы з назіранняў за фазамі квітнення і працэсу фармавання плодазавязяў.
Паводле belta.by
Здымак http://www.vinograd777.ru