На возеры Юбілейным пакажуць аўтакіно

|

Кіно на вялікім экране можна будзе глядзець з салона ўласнага аўтамабіля тры вечары запар: 22, 23 і 24 чэрвеня.

 

Сёння будзе дэманстравацца камедыя “Такія розныя блізнюкі”, 23 чэрвеня баявік “Кантрабанда”, у нядзелю – камедыя “Мая шалёная сям’я”.

Кошт квітка на кожны сеанс – 10 тысяч рублёў, але білеты можна набыць толькі на тры вечары адразу, заплаціўшы 30 тысяч.

Пачатак сеансаў у 22.30, але прыехаць арганізатары паказу раяць раней, каб паспець прыпакаваць аўтамабіль на спецыяльнай пляцоўцы.

 

У ноч з 23 на 24 чэрвеня “Усход” запрашае на ноч кіно ў самім кінатэатры.

За 30 тысяч можна будзе паглядзець 3 стужкі запар: “Беласнежка і паляўнічы” (фэнтэзі), “Забароненая зона” (жахі), “Вясельны разгром” (камедыя).

 

Здымак з сайта http://forum.idividi.com.mk