За выходныя затрыманыя дзесяткі пьяных кіроўцаў

|

Здарэнне адбылося ў нядзелю раніцай.

26-гадовы гарадзенец напярэдадні адпачываў у начным клубе. Выпіў 200 г каньяку і сеў за руль “Мерсэдэса”. На вуліцы Ажэшка не падпарадкаваўся патрабаванню супрацоўніка ДАІ спыніцца, звярнуў на перакрыжаванні направа і паімчэў па вуліцы Дзяржынскага.

На перакрыжаванні з вуліцай 17 Верасня машына заскочыла на тратуар, ударыла светлафор, перавярнулася і лягла на левы бок.

 

Кіроўца выбіраўся з салона праз люк.

Утрыманне алкаголю ў крыві затрыманага амаль у 6 разоў перавысіла дапушчальную норму.

 

Паводле http://gaigrodno.by

Здымкі карыстальнікаў http://forum.grodno.net