У Лідзе супрацоўнікам крамы выдалі заробкі талонамі

|

Частку свайго штомесячнага авансу супрацоўнікі крамы атрымалі ў выглядзе сэртыфікатаў на набыццё тавараў у сваёй жа краме, піша nash-dom.info.

 

Сэртыфікат альбо “талон” выглядае як паперка з штампам і пазначанай сумай у 30 тысяч рублёў.

Супрацоўнікаў папярэдзілі, што рэшту за набыты па талоне тавар яны атрымаць не змогуць: давядзецца падбіраць тавар на ўсю суму, прадугледжаную сэртыфікатам.

 

 

Супрацоўнікаў  крамы такая практыка не абурае. Людзі асаблівага задавальнення не выказваюць, але адзначаюць: “ звычайная справа, хоць і нязручна”.

 

Паводле http://nash-dom.info