Фотарэпартаж з гарадзенскага шлюбнага агенцтва

|

95% мужчынаў, якія зьвяртаюцца да яе агенцтва “Гіменей” вяртаюцца дадому з жонкамі– піша амэрыканскае выданьне.

 

Шлюбныя агенцтвы ў Беларусі – гэта зусім не канторы па продажы “жывога тавару”, кажа „Newsweek”.

 

Мая Чыркова – дырэктарка гарадзенскага шлюбнага агенцтва “Гіменэй”

 

Агенцтвы супрацоўнічаюць з міжнароднай арганізацыяй La Strada, а жанчыны самі выбіраюць жаніхоў, якія ім найбольш падабаюцца.

 

Чарговае запрашэнне на вяселле, якое прыйшло на адрас агенцтва

 

Часопіс апісвае, як адна з дзяўчынаў прымусіла свайго будучага мужа скінуць больш за 20 кіляграмаў і зьмяніць стыль адзеньня.

 

“Здымкі разьвейваюць шмат мітаў пра шлюбныя агенцтвы і пра саму Беларусь, дзе мужчыны насамрэч разбалаваныя вялікай колькасьцю прыгожых жанчынаў, а заходні фэмінізм спакойна ўпісваецца ў беларускія рэаліі” – піша фотапрэпартэр амэрыканскага часопісу „Newsweek” .

 

На здымку ўверсе: чарговае вяселле кліенткі “Гіменэя”

 

Фота: Justyna Mielnikiewicz