Вазьмі ўдзел ў казачна-тэатральным беларуска-польска-нямецкім праекце

|

У цёплай атмасфэры ўтульнага і казачнага дому, лясоў і вазёраў ў яго ваколіцах, мы будзем разам спрабаваць аднавіць атмасфэру нашых дзіцячых мараў і дзяліцца з іншымі кавалкамі свайго чароўнага сьвету. А можа створым з вялікай колькасьці кавалкаў адзін супольны казачны сьвет, дзе кожны атрымае магчымасьць стацца тым, кім заўсёды марыў стаць, – пішуць арганізатары.

 

Узрост удзельнікаў павінен складаць ад 18 да 26 год. Працоўныя мовы беларуская, польская ды нямецкая (пераклад гарантаваны). Беларускія ўдзельнікі аплочваюць толькі кошт дарогі. Асобам, якія не маюць візы, арганізатары акажуць дапамогу ў іх атрыманні.

 

Для ўдзелу ў праекце патрэбна даслаць заяўку на email: [email protected]  да 15 ліпеня.

 

Здымак klassc.blogspot.com