![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000023073.jpg)
Суботнік на возеры Бершты
Клуб запрашае ўсіх, хто можа і хоча паўдзельнічаць у ачыстцы берагоў возера Бершты, на гэтую экалагічную сустрэчу. Па добрай традыцыі пасля некалькіх гадзін працы ўсіх чакае гарачая вуха і прыемныя зносіны з аднадумцамі.
Збор у суботу а 10.00 на запраўцы пры выездзе з горада ў бок в. Азёры, або ў 11.00 на дарозе пры пад’ездзе да возера Бершты з боку в. Новая руда.