Каля 1000 найменняў боепрыпасаў і зброі прыхаваў у гаражы лідчук

|

Больш за суткі спатрэбілася на агляд гаража, правядзенне вобшукаў і вываз знойдзенага.

Гаспадар арсеналу – жыхар Ліды, які нідзе не працуе, – раней ужо быў асуджаны за незаконнае перасячэнне мяжы і падробку дакументаў. Падробныя дакументы аператыўнікі знайшлі сярод рэчаў падазраванага і гэтым разам. Затое сам ён знік.

Мужчына мае добрыя сувязі ў Літве, Польшчы і Германіі і, паводле родных, з дзяцінства захапляецца канструяваннем і зборкай зброі.

Паводле аператыўных звестак, падазраваны па падробных дакументах мог з’ехаць за мяжу. Міліцыя шукае яго з дапамогай сваіх калег з сумежных краін.

 

Паводле http://uvd.grodno.by