Бізнесмен набыў для дачкі закінутую вёску ў Карэліцкім раёне

|

Паводле старшыні праўлення грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыі Кліцуновай, прыватны інвестар набыў вёску для сваёй дачкі – выпускніцы факультэту міжнародных адносін БГУ, якая мае жаданне заняцца турыстычнай дзейнасцю.

 

З 1 верасня, пасля ўступлення ў сілу ўказа №100, стане прасцей набыць у мясцовых выканкамаў ці атрымаць бясплатна пустыя дамы ў сельскай мясцовасці.

Калі цягам трох гадоў дамы не выкарыстоўваюцца для сталага пражывання, мясцовыя ўлады змогуць аднесці іх да пустуючых і накіраваць іх уладальнікам адпаведныя паведамленні.

Калі ўладальнік не адрэагуе цягам 2 месяцаў, дом пераходзіць на баланс мясцовага выканкаму, які зможа прадаць будынак альбо перадаць іншай асобе.

 

Паводле http://www.belta.by
Здымак http://www.postawy.by