![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000023283.jpg)
Пьяны кіроўца выправіўся на фуры з Гродна ва Ўзбекістан
У 11 гадзін на пульт дзяжурнага трапіла паведамленне аб тым, што “Сканія” рухаецца з відавочнымі парушэннямі правіл дарожнага руху: віхляе з боку ў бок, падразае аўтамабілі, робіць забароненыя манёўры.
Праз некалькі кіламетраў кіроўцу спынілі супрацоўнікі ДАІ.
Высветлілася, што мужчына быў нападпітку. Паводле экспертызы колькасць этылавага спірту ў паветры, якое выдыхаў кіроўца, у 8 разоў перавысіла дапушчальную норму.
Кіроўца паведаміў, што напярэдадні, каля 18 гадзін, ён выпіў 250 гр. гарэлкі.
Фура з Гродна накіроўвалася ва Ўзбекістан.
Паводле http://gaigrodno.by