3 тысячы 900 кватэр пабудавана ў Гродне з пачатку года

|

69,6% жылля (207,7 тысяч кв.м) пабудавана для тых, хто меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. 205,3 тысячы кв.м жылля пабулаваныя з дзяржаўнай падтрымкай.

У сельскай мясцовасці і малых паселішчах Гродзенскай вобласці ад пачатку года ўзведзена 77,7 тысяч кв.м жылля – 97,1% ад гадавога задання.

 

Паводле “Камсамольскай праўды”, якая склала індэкс недасяжнасці жылля ў Беларусі, жыхар Гродна, які атрымлівае сярэдні па рэгіёне заробак, зможа накапіць на аднапакаёвую кватэру за 4,8 года.

Праўда, дзеля гэтага адкладаць давядзецца ўвесь заробак цалкам. Да таго ж сярэдні заробак складае 465 даляраў у эквіваленце, а  большасць гарадзенцаў атрымлівае штомесяц за сваю працу значна меньш.

 

Здымак http://www.novobel.gov.by