Узгадаем Наталлю Арсенневу

|

Аўтарка нарадзілася ў 1903-м годзе ў Баку, затым яе бацьку пераводзяць на Валынь, а затым у Вільню.

 

Там яны жылі да першай сусветнай, а затым з’ехалі на некаторы час ў Яраслаўль. З пачаткам супрацьбальшавіцкага паўстаньня ўлетку 1918, сям’я Арсенневых зноў адпраўляецца ў Вільню, да якой дабіраліся этапамі больш за год. У часе пераезду, усе дзеці перахварэлі на «гішпанку». Сястра Наталлі Галіна ў выніку хваробы памерла.

 

За час бежанства ўся віленская маёмасьць Арсенневых была разбаравана, а ў іхнай кватэры жылі чужыя людзі. У Вільні 16-гадовая Наталля давала ўрокі францускай і нямецкай моваў, каб дапамагчы сям’і. Тут будучая паэтка паступіла ў Віленскую беларускую гімназію, дзе настаўнічалі Максім Гарэцкі, Браніслаў Тарашкевіч, Антон Луцкевіч, Аркадзь Смоліч і іншыя дзеячы беларускага нацыянальнага ўздыму. Наталля Арсеннева пазней адзначала: «па праўдзе, я сталася беларускай паэткай толькі ўвосень 1920 году».

 

З 1922 году яе жыццё звязанае з Гарадзеншчынай. Першыя гады яна са сваім мужам Францам Кушалем жыла ў Слоніме.

 

Для беласускіх журналістаў Наталля цікава таксама тым, што яна доўгі час працавала спачатку ў газеце «Беларус», затым на «Радыё Свабода».