Бліжэйшыя дні ў Гродне будуць спякотнымі
Пакутуюць ад гарачыні і птушкі. Гэтая вераб’іная стайка зладзіла сапраўдную бітву за доступ да кавалку марозіва, якое імкліва таяла на прыступках універмагу.
На выходных гарадзенцы шумнымі кампаніямі цягнуцца на нёманскія пляжы.
Сталыя гарадзенцы аддаюць перавагу прагулкам у цяньку ў Пышках.
Хтосьці пашкадаваў і схаваў у цянёк нават выкінутую кімсьці цацку.
Але нават гарачыня не замінае аматарам танцаў на свежым паветры.
Энэргіі гэтых людзей, якія рэгулярна збіраюцца на сваёй любімай танцпляцоўцы ў Пышках, парайздросцілі б многія маладыя!
Фота Лесі Руднік