Гродзенскія сіноптыкі прагназуюць пацяпленне

|

14 жніўня тэмпература паветра не падымецца вышэй за 16 градусаў цяпла. Паўночна-усходні вецер можа ўзмацняцца да 15-20 м/с.

 

15 жніўня ўначы чакаецца +10…+15, днём +16…+21, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

16 жніўня паводле прагнозаў гродзенскіх сіноптыкаў можа пацяплець да +19…+24.

 

 Аналагічныя дзённыя тэмпературы чакаюцца 17-19 жніўня. Паўночны і паўночна-усходні вятры, кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

 

 

Надвор’е трох мінулых сутак вызначалася паступленнем прахалоднай няўстойлівай паветранай масы з поўначы. Сярэднесуткавая тэмпература была на 2-4 градусы ніжэй за кліматычную норму і склала +12…+15 градусаў цяпла. З улікам хуткага пацяплення, сярэднесуткавая тэмпература паветра ў другой дэкадзе жніўня будзе блізкай да нормы (норма +15,8…+17,0ºС).

 

Здымак http://www.stihi.ru