![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000023764.jpg)
“Еўрарэгіён “Нёман-2012” запрашае
“Еўрарэгіён “Нёман-2012” ладзіцца дзеля актывізацыі супрацоўніцтва паміж бізнесменамі краін, якія маюць агульную мяжу, павелічэння інвестыцыйнага патэнцыялу Гродна, дэманстрацыі і продажу прадукцыі.
Падчас выставы адбудзецца кірмаш прадуктаў харчавання і тавараў народнага попыту.
У Лядовым палацы размесціцца экспазіцыя “Гродзеншчына турыстычная”.
Да ўдзелу ва ўніверсальнай выставе-кірмашы “Еўрарэгіён “Нёман-2012” запрашаюцца арганізацыі ўсіх форм уласнасці і прыватныя прадпрымальнікі.
Больш падрабязная інфармацыя – на сайце Гродзенскага аддзялення БелГПП www.grotpp.by
Паводле http://grodno.gov.by