У новым прамацыйным роліку Беларусі багата кадраў з Гарадзеншчыны

| Без катэгорыі

Фільм зроблены ў тэхніцы time-lapse-in-motion, якая дазваляе ствараць прываблівыя візуальныя эфекты.

У чатыроххвілінным роліку пад назвай “Belarus. One day in Life” знялася Міс Беларусі-2012 Юлія Скалковіч.

 

Год таму вялікую папулярнасць сярод гарадзенцаў меў мультымедыйны ролік пра Гродна, які многія ўжо паспелі назваць “візітнай карткай” горада.