У “Фордзе Баярд” перамаглі гарадзенцы

|

Гульня ў Гродзенскім раёне прайшла 25-26 жніўня і доўжылася для пераможцаў больш за 12 гадзін, а апошняй камандзе для таго, каб прайсці гэты цяжкі квэст спатрэбілася  амаль 18 гадзін.

Апроч гарадзенскіх каманд у гульні ўдзельнічалі каманды з Міншчыны і Брэста.

 

Гэты “Форд баярд” стаў не толькі выпрабаваннем фізічных магчымасцяў: для аматараў “паламаць галаву” таксама былі свае заданні. Удзельнікаў чакалі закінутыя масты і піянерскія лагеры, дамы і прыпынкі. А з нявырашаных заданняў аўтары стварылі яшчэ адну гульню.

 

Наступныя гульні гарадзенскіх праектаў пройдуць у сярэдзіне верасня.