У Шчучыне два мужчыны адзін за адным зваліліся ў студню
Другі мужчына хацеў уратаваць сябра і таксама трапіў на дно калодзежа глыбінёй 20 м.
Сведкай здарэння стала жанчына, якая выклікала выратавальнікаў.
Супрацоўнікі МНС выцягнулі пацярпелых – 1973 і 1957 гадоў нараджэння, без пэўных заняткаў.
Адзін з іх шпіталізаваны з агульным пераахалоджаннем і шматлікімі траўмамі ў здавальняючым стане.
Паводле http://112.by