Неўпарадкаваны гандль

Утойванне прыбытку, безліцэнзійная дзейнасць, недакладны парадак фармавання коштаў і гандаль неякаснымі таварамі – вось асноўныя парушэнні, якія за бягучы год выявілі дзяржаўныя кантралёры на Гродзеншчыне. Прычым, парушэнні зафіксаваныя на кожным з амаль 40 правераных прадпрыемстваў гандлю, аказання паслугаў і грамадскага харчавання.

Вынікамі пільнай дзейнасці супрацоўнікаў дзяржкантролю з’яўляюцца захады па прыцягненню парушальнікаў заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў, пазбаўлення пасадаў адказных асобаў і ліцэнзій на ажыццяўленне дробнага гандлю тых прадпрымальнікаў, якія штучна завышалі кошты.

Паводле Радыё Рацыя

Здымак паводле www.expert.ru