На Гарадзеншчыне затрымалі браканьераў

|

Як паведамляе БелТА, увечары 4 верасня ўвагу памежнікаў прыцягнуў стрэл з наразной зброі каля вёскі Кадыш, што на Гарадзеншчыне. Ужо праз гадзіну быў спынены аўтамабіль “Нісан” з трыма гарадзенцамі. Афіцыйная праца дваіх з іх наўпрост тычыцца палявання – адзін працуе падлоўчым, другі – інжынер-паляўніцтвазнаўца.

 

Падчас агляду аўтамабіля праваахоўнікамі было выяўлена 2 наразных карабіна, гладкаствольная стрэльба ды туша забітай казулі. Як высветлілася пазней, мужчыны мелі права паляваць толькі на дзікую лісу, а адстрэл іншых відаў жывёл забаронены.

 

Здымак grodnonews.by