![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000024168.jpg)
У Гродне пройдзе першы фестываль вулічнага мастацтва
Фестываль “Горад вясёлкі” адбудзецца 9 верасня і будзе прымеркаваны да адкрыцця Палаца Творчасці.
Усе мерапрыемствы пройдуць з 10 да 15 гадзін у Каложскім парку.
Дасведчаныя майстры правядуць майстар-класы па графіці, аэраграфіі, 3D-малюнках на асфальце.
Можна будзе убачыць работы прафесіяналаў і паспрабаваць сябе ў любой з гэтых тэхнік.