Мікалай Аўтуховіч узгадаў пра ліст з плюшавым мядзведзікам ад Юліі Дарашкевіч
Пра гэта паведаміла грамадзкая актывістка Тацяна Кім, якая лістуецца з Мікалаем Аўтуховічам. Тацяна Кім працытавала апошні, жнівеньскі ліст ад прадпрымальніка, у якім той абураецца, што шмат якія лісты не даходзяць.
«Хоць ты зноў пачынай галадоўку! А як яшчэ ў зняволенні можна абараніць свае правы?! Няўжо гэтыя людзі думаюць, што пра такія рэчы ніхто не згадае, калі ў Беларусі наступяць добрыя часіны? На ўвесь свет наш гарант Канстытуцыі сказаў, што Беларусь — гэта выспа справядлівасці. Напэўна, я яго засмучу. Згодны, што наша краіна — выспа, але не справядлівасці, а зусім наадварот. І потым піша, як ягоныя справы і гэтак далей. А яшчэ паведамляе, што атрымаў ліст ад Юлі Дарашкевіч, фотакарэспандэнта, з малюнкам плюшавага мядзьведзіка на парашуціку. Добрая і сьмелая дзяўчынка, напісаў пра яе».
Мікалай Аўтуховіч адбывае 5 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў захоўванні патронаў. Палітвязня прызналі злосным парушальнікам рэжыму і змясцілі ў Гарадзенскую турму.